Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавіцкі раён

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Саўцавічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся 11 мая 1951 года ў вёсцы Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара, народнага артыста БССР Анатоля Васільевіча Багатырова(1977).

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Міхась Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 8 ліпеня 1925 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы. Міхась Клышка належыць да таго пакалення, якое ці не ўсё палегла ў час Другой сусветнай вайны. Яго малодшы брат Анатоль Канстанцінавіч Клышка (1935) стаў вядомым беларускім крытыкам, празаікам, перакладчыкам, педагогам.

Аляксандр Пятровіч Жамойцін нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.

Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна, працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе, потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.

Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы.

Старонка 7 з 9